Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
дождь
12 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 3.0592
USD 2.518
RUB(100) 3.4103
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Гарэлі лазня, гаспадарчыя пабудовы і дамы

24 апреля 2021 9:13
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбылося пяць пажараў у пяці раёнах, паведамляе МНС.

Прыватная лазня гарэла раніцай 23 красавіка ў вёсцы Клідзяняты Смаргонскага раёна.

У першай палове гэта ж дня гарэла гаспадарчая пабудова ў вёсцы Жытомля Гродзенскага раёна, а вечарам — у Чырвоным Сяле на Зэльвеншчыне.

Нежылы дом гарэў днём 23 красавіка ў вёсцы Сенкіняты Іўеўскага раёна, а жылы — вечарам у вёсцы Лясок Карэліцкага раёна.

Падчас пажараў пацярпелі будынкі і маёмасць у іх. Таксама адзін чалавек быў выратаваны людзьмі, адзначае рэсурс МНС.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Наш канал в Telegram