Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
небольшой дождь
12 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 2.485
USD 3.9333
RUB(100) 2.8874
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Вербная нядзеля на Слонімшчыне — снег і сонца

25 апреля 2021 20:56
Поделиться:

Пайшоў снег

Не я б’ю, вярба б’е, праз тыдзень Вялікдзень… Сёлетняя Вербная нядзеля на Слонімшчыне адзначылася няўстойлівым надвор’ем.

У храме

25 красавіка праваслаўныя хрысціяне адзначалі Вербную нядзелю. У цэрквах традыцыйна асвячалі ў гэты дзень галінкі вярбы. Таму народу ў храмах было больш, чым звычайна на нядзельных службах.

Наведаў у гэты дзень сваю царкву (дзе хрысцілі) і аўтар гэтых радкоў.

Ураджэнцаў і жыхароў Вострава, Старой і Новай Перавалок, Засімавічаў і Смаўжоў прыйшло ў царкву не так многа, каб сваім дыханнем моцна сагрэць паветра ў храме. Але шчырая малітва святароў і прыхаджан цягам некалькіх гадзін, здаецца, спрыялі падтрыманню ў царкве належнай тэмпературы.

Калі служба скончылася і людзі выходзі з храма — пайшоў снег, падзьмуў моцны вецер і здалося, што раптам вярнулася зіма…

Але цягнулася гэта зусім нядоўга, бо на небе з-за хмараў хутка ўспыхнула зыркае сонца… Праз тыдзень ж Вялікдзень!

Наш канал в Telegram