Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
19 °C
Мосты
пасмурно
20 °C
Дятлово
пасмурно
20 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Гэты дзень у гісторыі: дзень памяці ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі

26 апреля 2021 16:38
Поделиться:

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года

26 красавіка 1986 года здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС — найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа 20 стагоддзя, ад якой найбольш пацярпела тэрыторыя і жыхары Беларусі.

Наступствы гэтай аварыі для людзей доўгі час замоўчваліся спачатку кіраўніцтвам Савецкага Саюза, а пазней — і кіраўніцтвам Беларусі.

Сёння, у 35-я ўгодкі аварыі на ЧАЭС, кіраўнік нашай краіны ездзіць па Чарнобыльскай зоне і заклікае людзей не пакідаць гэтых земляў. У той жа час на захадзе Беларусі да канца красавіка ўлады плануюць цалкам запусціць атамную станцыю ў Астраўцы.

Традыцыйны Чарнобыльскі шлях сёлета, як і летась, улады праводзіць не дазволілі. У краіне застаецца надзвычай актуальным лозунг, пад якім мусіла прайсці сёння ў Мінску шэсце, — “Спыніце прававы Чарнобыль!”.

У Слоніме ў 1996 годзе, на 10-годдзе чарнобыльскай катастрофы, прайшоў у гэты дзень мітынг-рэквіем, арганізаваны БНФ.

Наш канал в Telegram