Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
дождь
12 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 3.0592
USD 2.518
RUB(100) 3.4103
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

“Белпошта” не ўключае баранавіцкі Intex-press у падпісны каталог, гандлёвыя сеткі адмовіліся прадаваць газету

29 апреля 2021 16:25
Поделиться:
“Белпошта” не ўключыць выданне Intex-press у падпісны каталог на другое паўгоддзе і не возьме яго для продажу у аддзяленнях. Адмовіліся прадаваць газету і прыватныя гандлёвыя сеткі Брэсцкай вобласці.

барановічіНа мінулым тыдні стала вядома пра пракурорскае папярэджанне, а потым і два адміністрацыйныя пратаколы супраць рэдактара баранавіцкага недзяржаўнага выдання Intex-press за інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай. Пра гэта паведамляе прэс-служба БАЖ.

Галоўнага рэдактара і ўладальніка сайта Уладзіміра Янукевіча звінавацілі ў “распаўсюдзе інфармацыі, распаўсюд якой забаронены”, не тлумачачы нават, у чым канкрэтныя прытэнзіі ўладаў.

Услед за пракурорскім і адміністрацыйным ціскам 28 красавіка “Белпошта” паведаміла, што не ўключыць выданне ў падпісны каталог на другое паўгоддзе і не возьме яго для продажу у аддзяленнях.

Нібы па камандзе, прадаваць адно з найбуйнейшых недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў Брэсцкай вобласці адмовіліся і прыватныя гандлёвыя сеткі “Белмаркет”, “Марцін”, “Дабраном” і іншыя.

У сваю чаргу галоўны рэдактар Intex-press Уладзімір Янукевіч не падае духам і гаворыць, што літаральна днямі выданне паспрабуе вярнуцца да ўласнай сеткі распаўсюду, якая ўжо працавала пасля 2005 года, калі многія недзяржаўныя медыя былі выключаны з каталогаў “Белпошты” і “Белсаюздрука”.

Наш канал в Telegram