Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
18 °C
Зельва
облачно с прояснениями
18 °C
Волковыск
переменная облачность
17 °C
Мосты
переменная облачность
16 °C
Дятлово
переменная облачность
16 °C
Барановичи
переменная облачность
17 °C
EUR 2.5216
USD 4.0058
RUB(100) 2.8392
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

90-ы Першамай Алега Лойкі ў Слоніме

30 апреля 2021 22:04
Поделиться:

На экране — Антон і Алег Лойкі

Слынны вучоны-філолаг, выкладчык, паэт і пісьменнік Алег Антонавіч Лойка нарадзіўся ў Слоніме 1 мая 1931 года і заўсёды імкнуўся адзначаць свой чарговы Першамай у родным горадзе сярод сваякоў, сяброў і проста землякоў.

Сяргей Чыгрын распавядае пра творчасць і жыццё Алега Лойкі

Не стала Алега Лойкі 19 лістапада 2008 года. З таго часу ў слонімскай Лабазоўцы, дзе дажываў свой век Алег Антонавіч, з’явілася новая вуліца яго імя. У раённай бібліятэцы адкрылі музейны пакойчык Алега Лойкі. І кожны год у чарговую гадавіну яго нараджэння ў Слоніме ладзяцца творчыя вечарыны ў яго гонар.

Слухалі

Сёлетні Першамай Алега Лойкі адзначылі 30 красавіка ў зале раённага краязнаўчага музею на Ружанскай вуліцы, 1.

Танец пад песню на словы Алега Лойкі

Работнікі музею, настаўнікі і вучні некалькіх гарадскіх школ удзельнічалі ў імпрэзе.

У зале

Школьнікі чыталі вершы, дзяўчаты з восьмай школы выканалі танцавальны нумар пад песню на словы Лойкі, сваімі ўспамінамі і расповядам пра жыццё і творчасць  Алега Лойкі шчодра дзяліўся з прысутнымі пісьменнік і краязнаўца Сяргей Чыгрын. Расповяд суправаджаўся дэманстрацыяй фотаздымкаў розных гадоў жыцця з архіва Лойкі на экране.

Вучань чытае верш Алега Лойкі

У зале, аздобленым карцінамі слонімскіх мастакоў, работнікі музею арганізавалі таксама выставу кніг Алега Лойкі. Усё гэта стварала своеасаблівую атмасферу прысутнасці юбіляра ў зале.

Кнігі Алега Лойкі паміж карцінамі слонімскіх мастакоў

Алег Лойка — самы слонімскі паэт з усіх былых і цяперашніх слонімскіх паэтаў. Любоўю да Слонімшчыны і слонімцаў прасякнута ці не ўся лірыка паэта — ад ваеннай балады “Юнак быў са Слоніма родам” і яшчэ ранейшых, зусім юначых вершаў, да апошніх, развітальных, калі, з горыччу і болем, паэт прызнаецца: “Думаў я, што ўсё наперадзе. Аказалася — ззаду…”.

Больш за 100 кніг паспеў напісаць і выдаць за сваё жыццё наш слынны зямляк. Паэт і вучоны, які знаходзіў сілы і натхненне на роднай зямлі, на сваёй Слонімшчыне, вярнуўся на радзіму назаўсёды.

Фотаздымак на памяць пасля сустрэчы

Шматлікія яго былыя вучні (у тым ліку і аўтар гэтых радкоў) з усіх куткоў Беларусі і замежжа сёння шчыра дзякуюць свайму прафесару за навуку і пуцёўку ў жыццё.

Наш канал в Telegram