Наверх
Слоним
ясно
25 °C
Зельва
ясно
25 °C
Волковыск
ясно
25 °C
Мосты
ясно
25 °C
Дятлово
ясно
25 °C
Барановичи
ясно
25 °C
EUR 3.0068
USD 2.532
RUB(100) 3.4612
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Хрыстос уваскрэс! Віншаванне з Вялікаднем архіепіскапа Арцемія

2 мая 2021 9:46
Поделиться:

Архіепіскап Арцемій

Сёння праваслаўныя хрысціяне святкуюць Вялікдзень.

Дарагія браты і сёстры, сардэчна віншую ўсіх вас са святам Светлага Хрыстова Ўваскрасення – Пасхай Гасподняй! Пропаведзь хрысціянства “ўсім народам” (Мф. 28:19) першапачаткова была пропаведдзю аб Уваскрасенні Хрыста (Лк. 24:46-47).

Апосталы казалі пра тую падзею, відавочцамі якой яны былі, пра тыя свае пачуцці, якія яны перажылі, знаходзячыся побач з Уваскрэслым Збавіцелем.

Мы ведаем і верым, што Ўваскрасенне Хрыстова для нас – не проста нагода для штогадовага святкавання, а крыніца моцы і перамянення нашага жыцця. Упэўненасць у тым, што Гасподзь наш Іісус Хрыстос, Сын Божы, паўстаў з мёртвых, аб’ядноўвае нас, нягледзячы на розніцу ва ўзросце, сацыяльным стане, узроўні адукацыі, грамадскіх поглядах, культурных густах, у адзінае цэлае – у Царкву Хрыстову. І менавіта ў Царкве і разам з Царквой, прайшоўшы цяжкім, цярністым, але карысным для душы шляхам Вялікага посту, можна ў поўнай меры перажыць і радасць пасхальнай урачыстасці і лікавання, радасць збавіцельнай веры ў Бога Жывога, “Які збавіў нас ад смерці” (2 Кар. 1:10).

І толькі ў Царкве нам адкрыецца сэнс нашых хваробаў і нягодаў, нашых пакут і нашага крыжа, бо праз пакуты і Крыж прайшоў і наш Адкупіцель – “Агнец Божы, Які бярэ на Сябе грахі свету” (Ін. 1:29), каб выратаваць нас Сваім Уваскрасеннем.
У гэтым і ёсць асвячаючая, перамяняльная сіла пасхальнага святкавання. Праз веру далучаныя да перамогі Жыцця над смерцю, “падтрымліваючы адзін аднаго з любоўю, стараючыся захоўваць адзінства духу ў саюзе міру” (Эф. 4:2-3), пераадолеем з яе дапамогай падзелы гэтага свету, пашкоджанага грэхападзеннем і скажонага грахом.

Хрыстос Сваёй смерцю і Ўваскрасеннем перамог д’ябла, які ёсць “ілгун і айцец ілжы” (Ін. 8:44). Нават адзін чалавек, недатычны злу, хлусні і няпраўдзе, можа змяніць свет. А тым больш, калі з намі Бог, Які ўваскрашае з мёртвых!

Зноў і зноў віншую вас са святам Светлага Хрыстова Ўваскрасення. Няхай гэта пасхальная радасць, якую мы сёння адчуваем, будзе з вамі заўсёды і ўмацоўвае ў дні няпростых жыццёвых выпрабаванняў!

САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС ХРЫСТОС!

+АРЦЕМІЙ, архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі

Пасха Хрыстова, 2021 г., горад Гародня

Наш канал в Telegram