Наверх
Слоним
ясно
11 °C
Зельва
ясно
11 °C
Волковыск
ясно
11 °C
Мосты
ясно
11 °C
Дятлово
ясно
11 °C
Барановичи
переменная облачность
10 °C
EUR 3.0615
USD 2.5354
RUB(100) 3.4206
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

МПМК-155 няма: дом, збудаваны арганізацыяй, у аварыйным стане

2 мая 2021 10:54
Поделиться:

Дом у Мастах

29 красавіка старшыня Мастоўскага райвыканкама Юрый Валяваты, перад тым як пайсці на павышэнне, правёў свой апошні прыём грамадзян. Сярод іншых на прыём запісаўся жыхар дома №22 па праспекце Юнацтва.

Ён распавядаў Юрыю Мікалаевічу пра праблемы жыхароў дома, якія ў райвыканкаме даўно вядомыя: на фасадзе адвальваецца тынкоўка, у кватэрах адклейваюцца шпалеры, дэфармуецца гіпсакартон. У дзевяціпавярховым доме перыядычна не працуе ліфт. Наведвальнік папрасіў правесці экспертызу якасці будаўніцтва.

Юрый Валяваты адказаў, што скаргі на будаўнічыя недахопы і дэфекты паступалі неаднаразова ў райвыканкам, але недахопы аператыўна ліквідаваліся. Зараз заданне па выпраўленні дэфектаў даручана РУП ЖКГ.

Валяваты падтымаў прапанову па правядзенні экспертызы.

Што датычыць дома, то ён быў збудаваны некалькі гадоў таму назад мясцовай МПМК-155, якая зараз знаходзіцца на стадыі ліквідацыі.

Дом дзевяціпавярховы і збудаваны ён не з панэльных плітаў, бо кіраўнікі арганізацыі своечасова не паклапаціліся, каб займець на той від работ ліцэнзію, а са звычайных блокаў і цэглы.

Дом быў збудаваны ў хуткія тэрміны. Галоўны прараб арганізацыі Уладзімір Ісачанка арганізаваў працу ў тры змены. Кладка ішла ноччу пры свеце пражэктараў.

Вынік тае працы не прымусіў сябе доўга чакаць: праз паўгода пачаў рушыцца фасад будынка. Ужо ў чацвёрты раз яго спрабуюць адрамантаваць, але ён усё роўна працягвае асыпацца.

Наш канал в Telegram