Наверх
Слоним
пасмурно
26 °C
Зельва
пасмурно
26 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
25 °C
Мосты
переменная облачность
26 °C
Дятлово
переменная облачность
26 °C
Барановичи
пасмурно
28 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Вайсковыя пахаванні на Мастоўшчыне даглядаюць, ды не ўсе

5 мая 2021 19:56
Поделиться:

Надпіс на помніку

Набліжаецца чарговы Дзень Перамогі. Традыцыйна ўпарадкоўваюць вайсковыя пахаванні ды помнікі ў памяць загінуўшых. Але па-за гэтай акцыяй застаецца адна брацкая магіла на Мастоўшчыне.

Днямі давялося наведаць гарадскія могілкі, што ля вёскі Малыя Сцяпанішкі. Там побач з царквою — брацкая магіла загінуўшых у мінулай вайне. На ёй абеліск, які мае статус гістарычнай каштоўнасці і ахоўваецца дзяржавай.

Абеліск

З пярэдняга боку абеліска стаіць сціплая карзніна з кветкамі. Яна прывязана статужкай да помніка, каб не ўпала.

На магіле з аднаго боку расце лапух і прарастае зеляніна. З другога боку два кусцікі кветак.


За некалькі метраў ад брацкай магілы зусім недагледжанае пахаванне. Адметнасць яго ў тым, што помнік вянчае пяціканцовая зорка. Іншых помнікаў з зоркай на гэтых могілках убачыць не давялося.

Закінутая магіла з зоркай на помніку

Час знішчыў шыльду з надпісам, хто пахаваны тут.

Наш канал в Telegram