Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
16 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
16 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Гудзевічы на Мастоўшчыне славутыя не толькі музеем, але і шматдзетнымі сем’ямі

15 мая 2021 14:34
Поделиться:

Сям'я Тодрык

Вёска Гудзевічы Мастоўскага раёна найперш знакамітая ў Беларусі і свеце адным з першых вясковых музеяў, які атрымаў статус дзяржаўнага. Яго заснавальнік і першы дырэктар Алесь Белакоз быў уганараваны медалём імя Францыска Скарыны.

Сярод іншых адметнасцей гэтай вёскі ёсць асаблівая. І ў Дзень сям’і варта аб тым распавесці — у Гудзевічах жывуць дзве шматдзетныя сям’і, якія ўшанаваны ордэнам Маці.

У сям’і Алены і Віталя Тодрыкаў пяць дзетак. Алена цяжарная, і неўзабаве з’явіцца яшчэ адзін нашчадак Тодрыкаў. Зараз у сям’і дзве дзяўчынкі і тры хлопчыкі. Старэйшай Лізавеце 18 гадоў, яна навучаецца ў Гродзенскі каледжы на медсястру.

З прысваеннем ордэна Маці Алену віншавалі шматлікія родныя, сябры і мясцовыя ўлады.

Людміла Рабец з малодшай дачкой

Такой жа ўзнагародай уганаравана палявод Людміла Рабец. Яна таксама выхоўвае пяцёра дзяцей. Зараз яна ў дэкрэтным адпачынку, як і яе старэйшая дачка Кацярына, якая таксама, як і мама, у мясцовай сельгасгаспадарцы працавала паляводам.

У Людмілы ёсць яшчэ два сыны і дзве дачкі. Старэйшы сын служыць у войску, а самая молодшая Ганна навучаецца хадзіць.

Згодна слоў Людмілы Дзмітыеўны, мацярынства – гэта шчасце і радасць.

“ГС” у гэты дзень усім сем’ям жадае дабрыні і дабрабыту.

Наш канал в Telegram