Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Вечназялёны паўпаразіт акупаваў дрэвы Мастоўшчыны

18 мая 2021 9:54
Поделиться:

Амяла на бярозе

Гэта амяла, паўпаразітны вечназялёны кустарнік, які расце на іншых дрэвах. Яна знакаміта не толькі сваёй зелянінай, але і атрутнымі і лекавамі ўласцівасцямі.

Пра амялу нават існуе легенда, дзе распавядаецца, што ў люты мароз зімою дрэвы, якія пакутавалі ад холаду, папрасілі дапамогі ў бога, і той злітаваўся ды сыпануў на патрэсканую ад мароза кару вечназялёныя кусты амялы.

Гадоў пяцьдзясят таму назад сустрэць амялу была вялікая рэдкасць. Тады яе можна было пабачыць на самай верхавіне высокай бярозы. Старэйшыя людзі цікавіліся гэтай раслінай і рабілі з галін нейкі адвар, які супакойваў чалавека пры пэўнай хваробе.

Крыху болей за пяць гадоў таму назад сітуацыя з амялой змянілася. На дрэвах яе рэзка пабольшала. Дзякуючы амяле яны сталі ператварацца ў вечназялёныя.

Амяла акупавала не толькі бярозы, але і таполі, вербы, яблыні, грушы.

Дзіўную сітуацыю можна назіраць у вёсцы Алешавічы, дзе захавалася частка векавога панскага парку. Амяла спакойна ўжылася на дрэвах невядомай мясцовым жыхарам пароды. Аднак ёй і гэтага мала. Яна спакойна перабралася ў горад ды пасялілася на бярозах і яблынях.

Навукоўцы сходзяцца ў думках, што пераносчыкамі амялы з’яўляюцца птушкі, якія паядаюць ягады расліны. Тыя ягады для чалавека небяспечныя.

Наш канал в Telegram