
Ілюстрацыйнае фота
Позна ўвечары 20 траўня гарэла жылая хата ў вёсцы Курылаўцы Шчучынскага раёна. У выніку пажару ў агні загінуў гаспадар хаты 1983 года нараджэнне, паведамляе МНС.
У гэты ж вечар гарэла прыватная лазня ў садовым таварыстве “Хімік-2” у вёсцы Белае Гродзенскага раёна. Агонь знішчыў дах, перакрыцці, пашкодзіў сцены і маёмасць у лазні.
Апалове чацвёртай гадзіны раніцы 21 траўня стала вядома пра пажар трох грузавікоў на неахоўнай стаянцы ў Ваўкавыску на вуліцы Зенітчыкаў. Агонь пашкодзіў маторныя адсекі, салоны і паўпрычэпы машын.
Прычыны пажараў устанаўліваюцца.