Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Невядомыя Масты: закінутая старая нафтабаза

22 мая 2021 11:35
Поделиться:

Так цяпер на старой нафтабазе

У свой час нафтабазай называлі сховішчы нафтапрадуктаў між вуліцай імя Валковіча і 40 гадоў БССР.

Гэты аб’ект узнік дзесьці ў дваццатых-трыццатых гадам мінулага стагоддзя. Тады на гэтых абшарах існавала Другая Рэч Паспалітая. Адпаведна, яна мусіла абараняць сваю тэрытарыяльную цэласнасць. Паўстала ідэя дзеля забяспячэння свайго войска збудаваць падобны аб’ект. І ён паўстаў.

Ёмістасць пад паліва ў зямлі

У зямлю былі закапы ёмістасці, дзе ў кожную месціліся тысячы тон паліва. У дыяметры можна пабачыць, што яны не менш як дзесяць метраў. Глыбіню зараз нельга памераць, бо для аматараў экстрыму тыя люкі заварылі. А вось што тыя тэрміналы абслугоўваліся ў розныя часы належным чынам ,можна пабачыць і зараз.

Праход для агляду

Вакол кожнай ёмкасці была і ёсць цагляная кладка ды праход, дзе працаўнік мог прайсці і зрабіць агляд. Верх праходу закрываўся бетоннымі плітамі, якія зараз прадпрымальныя мастаўляне бяруць на сваю карысць.

База была ў “пашане” як савецкіх вайскоўцаў 39-га года, так і войскаў вермахта падчас Другой сусетнай вайны. Пасля стала адной з запасных нафтабазаў Беларускай вайсковай акругі. Яе абнеслі па перыметру амаль у дзесяць кіламетраў жалезабетонным плотам вышынёй у два метры, і ахову несла вайсковая спецчастка, для якой побач былі збудаваны казармы, а для афіцэраў — дамы. Працавала тут жа вайсковая крама. Па некаторых звестках, тут жа захоўваліся кампанеты ракетнага паліва, бо побач у лесе ля вёскі Малыя Сцепанішкі месціўся дывізіён супрацьракетнай абароны. Яго задача была ахоўваць авіябазу, якая знаходзілася ў Шчучыне.

Што цяпер можна пабачыць?! Дабротная цэгла стогадовай даўніны ды ёмістасці таго часу, якія зараз сустрэць — вялікая рэдкасць.

Наш канал в Telegram