
Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 21 траўня ў Скідзелі гарэў жылы дом. Падчас пажару ў агні загігулі гаспадыня дома і яе муж, паведамляе МНС.
У гэты ж дзень у вёсцы Сялец Лідскага раёна згарэў дачны дом і дзве гаспадарчыя пабудовы побач з ім.
Таксама вечарам 21 траўня адбыўся пажар у жылым доме ў аграгарадку Нягневічы Навагрудскага раёна.
Прычыны пажараў выяўляюцца.