
Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі на Гродзеншчыне здарыліся чатыры пажары, паведамляе МНС.
Гарэлі кватэры ў Гродне і Лідзе днём і вечарам 25 траўня.
Раніцай 25 траўня ў вёсцы Навумавічы Гродзенскага раёна загарэліся адыходы ад дрэваперапрацоўкі пад навесам будынка, які ўжо не эксплуатуецца.
Ноччу 26 траўня гарэла гаспадарчая пабудова на прыватным падворку ў вёсцы Сухінічы Мастоўскага раёна.
Падчас пажараў ад агню пацярпелі будынкі і маёмасць у іх. Прычыны ўзгаранняў высвятляюцца.