Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мінуўшчына: слынны навуковец з Мілявіч

27 мая 2021 9:13
Поделиться:

Міхаіл Біч

27 траўня 1937 года ў вёсцы Мілявічы Мастоўскага раёна нарадзіўся Міхаіл Восіпавіч Біч, слынны навуковец, у будучым намеснік дырэктара інстытуту гісторыі Акадэміі навук БССР.

Навучаўся ў Дзярэчынскай сярэняй школе. У 1953 годзе хлопец з вёскі паступае на гістарычны факультэт БДУ пры конкурсе восем чалавек на месца.

Міхаіл Біч у маладосці

Пасля навучанне працуе настаўнікам у сельскіх школах Пастаўскага і Мастоўскага раёнаў. З 1961 года працуе малодшым навуковым супрацоўнікам інстытута гісторыі. Надалей займае пасаду загадчыка аддзела і з 1989 года — намеснік дырэктара інстытута.

Дапаможнік Міхаіла Біча па гісторыі Беларусі для вучняў 8 класа

Даследаваў гісторыю Беларусі ХIХ- пачатку ХХ стст. Падрыхтаваў шэраг кандыдатаў і дактароў навук. У другой палове 80-х – пачатку 90-х быў адным з найбольш актыўных прыхільнікаў пераменаў у беларускай гістарычнай навуцы.

Кніга з аўтарствам Міхаіла Біча

На пачатку 90-х мне давялося некалькі разоў сустракацца з Міхаілам Восіпавічам. Упершыню ён сам падыйшоў да мяне, калі даведаўся, што я мастаўлянін. Гутарка была працяглай і шчырай.

Пасля кожнай нашай сустрэчы я лавіў сябе на думцы, што ў гэтага чалавека няма ні начальніцкай, ні прафесарскай пыхі. Перад табою цікавы і шчыры субяседні.

Памёр Міхаіл Біч 17 траўня 1999 год, пражыўшы няпоўныя 62 гады, але так шмат здзейсніў для навукі і навукоўцаў.

Наш канал в Telegram