Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Спаборы падчас эпідэміі, ці Небяспечныя гульні Мастоўскага райвыканкама

28 мая 2021 12:55
Поделиться:

Пастраенне ўдзельнікаў

Нядаўна міністр аховы здароўя РБ Піневіч распавёў аб тым, што распачалася трэцяя хваля эпідэміі каранавіруса. А гэта сведчыць пра тое, што неабходна выконваць пэўныя нормы перасцярогі.

Аднак мясцовым чыноўнікам, па ўсім бачна, правядзенне нават у такіх складаных умовах масавага мерапрыемства для “галачкі” важнейшае за здароўе мастаўлян.

7 траўня за подпісам першага намесніка старшыні райвыканкама Юрыя Касталомава выдаецца распараджэнне аб правядзенні раённых спаборніцтваў санітарных і добраахвотных пажарных дружын.

Спаборніцтвы назначаны на 28 траўня ва ўрочышчы “Міхайлоўка” і ля стадыёна “Нёман”.

Месца камбінаванага паражэння

У распараджэнні дэталёва распісваецца, якія прадпрыемствы павінны прадставіць свае дружыны і ў якой колькасці. Санітарныя – 14 чалавек, пажарныя – 8.

Палатка дэзінфекцыі

Прыкладам, пажарных дружын павінна быць 13. Адначасова ўтвараецца аргкамітэт мерапрыемства. У яго уваходзяць намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Жук, начальнік раённага аддзялення МНС Генадзь Адамовіч, галоўны ўрач ЦРБ Аляксандр Козіч і галоўны ўрач цэнтра эпідэміялогіі Андрэй Трачук.

Вучоба

Апошнія два непасрэдна нясуць адказнасць за выканання ўмоў супраць распаўсюду гэтага захворвання. Аднак яны не скарысталіся сваім правам забароны на правядзенне падобнага мерапрыемства.

У 10 гадзін 28 траўня адбылося пастраенне каманд ля стадыёна “Нёман”. Як арганізатары, так і ўдзельнікі спабарніцтва не выконвалі ніякіх мераў перасцярогі. А гэта сведчыць аб безадказнасці раённых уладаў перад мастаўлянамі за іх здароўе.

Яшчэ адна акалічнасць. У гэты дзень сотні людзей былі адарваны ад працы, а рабочыя рукі ў сельгаспрадпрыемствах на вагу золата.

Наш канал в Telegram