Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
16 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
16 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

“Царскае сяло”: мінулае і сучаснае

29 мая 2021 15:57
Поделиться:

Катэджы

Дзесьці ў 1998 годзе за двухметровым плотам, якім была абнесена былая нафтабаза, распачалося незразумелае для мастаўлян будаўніцтва.

У той час выходзіў бюлетэнь “Мастоўскі веснік”, выдаўцом і рэдактарам якога з’яўляўся аўтар гэтых радкоў. Чытачы звярнуліся з просьба даследаваць гэтае пытанне.

Высветлілася, што там распачалося будаўніцтва чатырох катэджаў. Іх уладальнікамі меліся быць старшыня Мастоўскага райвыканкама Аляксандр Кісялёў, яго першы намеснік Адам Кавалька, начальнік мастоўскага РАУС Мечыслаў Улан і генеральны дырэктар ААТ “Мастоўдрэў” Віктар Буры. Мастаўляне назвалі той пасёлак проста і дасціпна — “царскае сяло”.

Пасля публікацыі артыкула, яго аўтару давялося мець сур’ёзныя гутаркі са старшынёй райвыканкама і начальнікам міліцыі. Аднак далей папярэджанняў справа не пайшла.

Квартэт будучых уладальнікаў катэджаў паступіў радыкальна. Была знята агарожа і некуды звезены дабротныя вялічэзныя пліты, а самі пабудовы займелі статус службовых.

Аднак тут адбылася адна накладка. Нікому з той чацвёркі жыць у тых катэджах не давялося. Пасля стральбы з пісталета ў вялікодную ноч ля кафэ “Купалінка”, якую ўчыніў Улан, яго пераводзяць у Ліду кіраваць лінейным аддзяленнем. Неўзабаве Адама Кавалька прызначаюць старшынёй Астравецкага райвыканкама. Не ўсё эканамічна гладка ішло на ААТ, таму Віктар Буры з’язжае ў Ліду на цёплае мястэчка ў тамтэйшым харчпраме. Аляксандра Кісялёва накіроўваюць кіраваць ЗАТ “Гудзевічы”.

Тут ніхто не жыве

А зараз там сітуацыя такая. У двухпавярховым катэджы ААТ “Мастоўдрэў” ніхто з наступных генеральных не пажадаў жыць. Так ён пустуе і па сённяшні дзень. Наступны начальнік міліцыі Іван Здановіч нейкім шляхам пазбавіў свой катэдж статуса службовага і пасля выхаду на пенсію застаўся там. Астатнія два катэджы папераменна займаюць новыя кіраўнікі раёна.

Наш канал в Telegram