Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Макі ў горадзе. Фотафакт

30 мая 2021 13:02
Поделиться:

Макі ў двары мастоўскага шматпавярховіка

На гэты эпізод не варта было б звяртаць увагі, каб не міліцэйская праграма змагання з наркотыкамі кшталту “Мак”.

Некалькі гадоў таму назад па гэтай праграме мастоўскай міліцыяй у Дубнескім сельсавеце было знішчана на запушчаным полі два гектары маку-самасея. Ён у народзе мае назву “заячы мак”. Згодна з медыцынскімі даследаваннямі, ён не мае наркатычных кампанентаў. Нягледзячы на гэта, нават абласное УУС не прамінула ўхваліць знішчэнне такога вялікага пасеву наркатычных раслін.

У адным з двароў высотных дамоў у Мастах з вясны расквітнела клумба “заячым макам”. Пунсовыя кветкі прыцягваюць ўвагу як жыхароў двара, так і выпадковых прахожых. Такую прыгажосць нельга не заўважыць. Адныя бутоны адцвітаюць ды спеляць зерне. Другія на іх месца распускаюцца самацветам.

У гэтай сітуацыі ёсць адна акалічнасць. Штодня ранкам і вечарам начальнік Мастоўскага РАУС праходзіць за дваццаць метраў ад клумбы.

Наш канал в Telegram