Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Невядомыя Масты: рэшткі Бакшыцкага рова

31 мая 2021 10:02
Поделиться:

Бакшыцкі роў у Мастах

Напрыканцы 20-х гадоў мінулага стагоддзя браты Канапацкія на правым беразе Нёмана збудавалі дыхтавую фабрыку. Гэта было адзінае тут узвышша. Вакол — балаціна, запоўненая вадою. Рэшткі яе можна было назіраць яшчэ ў 70-я гады.

Каб адваяваць сухую прастору і будаваць дамы для рабочых прадпрыемства, даводзілася спускаць ваду. Гэта рабілася шляхам капання рвоў. Вось так тады і паўстаў так званы Бакшыцкі роў.

Ён пачынаўся дзесьці ад сучаснай гасцініцы “Масты”, ішоў паміж цяперашняй вуліцай Якуба Коласа і закінутай мэблевай фабрыкаю. Затым праходзіў побач з цяперашняй СШ №5 ды канчаўся ў раёне цяперашняй Зялёнай вуліцы.

Пабудова на празваным мастаўлянамі “балоце” новага жылога масіва знішчыла роў. Зараз засталіся толькі яго рэшткі. Яны цягнуцца ад вуліцы Леніна да Гастэлы параленьна вуліцы Якуба Коласа і роўна яе даўжыні.

Цяпер роў мае непрывабны выгляд: парослы кустамі, травою, закінуты розным смеццем. Летам ён высыхае, але ўвесну і дажджлівую пару напаўняецца вадою, якая нікуды не сцякае. У гэты час тут стаіць церпкі пах, але гэта ніколькі не турбуе мастоўскіх эколагаў і мясцовую ўладу.

Наш канал в Telegram