Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
16 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
16 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Цэнтр занятасці Мастоўскага райвыканкама: у гадавіну высветлілася горкая праўда

31 мая 2021 10:38
Поделиться:

Супрацоўніцы цэнтра занятасці Мастоўскага райвыканкама

Да трыццацігоддзя стварэння Мастоўскага цэнтра занятасці і працаўладкавання былі агучаны лічбы працы ўстановы.

За гэты перыяд у цэнтр у пошуках працы звярнулася 37 тысяч чалавек, хоць штогадовыя справаздачы сведчылі, што ў год іх не болей паўсотні. Па гэтых рэляцыях выходзіць, што ва ўстанову штогод звярталася ў сярэднім болей за тысячу чалавек.

Па сабе магу засведчыць, што шмат каму раілі шукаць працу самому, іх улік цэнтр не вёў.

За трыццаць гадоў беспрацоўнымі прызнаны 23 тысячы чалавек, працаўладкавана 28 тысяч.

Калі падняць лічбы, якія агучваў мясцовы друк, то яны розняцца ў меншы бок, магчыма, дзеля таго, каб засведчыць нязначнае беспрацоўе.

Працаўладкавана на часовыя грамадскія працы болей за 15 тысяч мастаўлян, якія ў гэты час шукалі сталай працы і мелі патрэбу ў сродках на жыццё. Сярод іншага, гэта пераборка ды копка бульбы, збор камянёў, ачыстка фермаў ад гною і т. д.

У вольны ад вучобы час працаўладкавана на часовыя работы 5,8 тысячы непаўналетніх школьнікаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.

Праграма гэта дзіўная. Штогод пасля заканчэння навучальнага года ў кожнай школе фармуюцца працоўныя брыгады. У асноўным яны даглядаюць школьныя пабудовы і двор. Працуюць паўдня два тыдні. Іх праца падобна на пагулянку. Аднак ад цэнтра яны штодня атрымліваюць у розныя часы ад 15 да 20 рублёў. Для вёскі атрыманыя падлеткам за два тыдні грошы бываюць ва ўзровень працы іх бацькоў на працягу месяца поўны рабочы дзень.

У юбілейнай справаздачы высветлілася яшчэ адна цікавая рэч: гэтай службе даводзяцца зверху прагнозныя паказчыкі працы. З гэтага можна зрабіць выснову, што запраграмаваны паказчыкі па беспрацоўю.

Цяпер становіцца зразумелай гутарка з адным з кіраўнікоў цэнтра. У пачатку сёлетняй працэдуры ліквідацыі МПМК-155, карэспандэнт “ГС” звярнуўся ў цэнтр з запытам, як будуць працаўладкаваны звольненыя рабочыя. Адказ быў дзіўны: “Па пытаннях працаўладкавання на дадзены момант ніхто з рабочых МПМК не звяртаўся”.

Магчыма, за 30 гадоў мастаўляне ўпэўніліся ў эфектыўнасці працы цэнтра і болей спадзяюцца на сябе і свае сувязі. Але і тут ёсць адзін цікавы момант. Нават калі мастаўлянін адшукаў для сябе вакантнае месца працы, то мусіць звярнуцца ў цэнтр і атрымаць ад яго накіраванне на працу. Вось і атрымліваецца рост паказчыкаў цэнтра ў накірунку працаўладкавання.

Фота «Зара над Нёманам»

Наш канал в Telegram