Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
пасмурно
5 °C
Мосты
пасмурно
5 °C
Дятлово
пасмурно
5 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 2.4512
USD 3.8229
RUB(100) 2.9142
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

2610 рублёў штрафу даў слонімскі суд уладальніку сайта gs.by Яўгену Валадашчуку за леташнюю публікацыю

1 июня 2021 16:49
Поделиться:

У зале суда

1 чэрвеня ў судзе Слонімскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа па двух пратаколах па ч. 2 артыкула 19.11 КоАП РБ у дачыненні ПУП “Рэдакцыя газеты “Газета Слонімская” і ўладальніка сайта gs.by Яўгена Валадашчука.

Справа да разгляду

Гэтую справу супраць газеты і сайта завялі на падставе складзеных старшым участковым інспектарам міліцыі Андрэем Гусарам пратаколаў за публікацыю на сайце gs.by 23 чэрвеня 2020 года матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурса, які 20 кастрычніка 2020 года сталічны суд прызнаў экстрэмісцкім.

Адказчык і адвакат настойвалі на тым, што на момант публікацыі (23 чэрвеня) названы экстрэмісцкім (20 кастрычніка) рэсурс яшчэ не лічыўся экстрэмісцкім і складу адміністрацыйнага правапарушэння ў публікацыі матэрыялаў з яго на той момант не было. Не было на той час і прэтэнзій у праваахоўнікаў да публікацый на сайце gs.by і ў “Газеце Слонімскай”.

Толькі ў пачатку красавіка 2021 года старшы ўчастковы інспектар Слонімскага РАУС Андрэй Гусар даведаўся (як ён засведчыў на судзе, выпадкова), што на сайце gs.by ёсць публікацыя з рэсурса, які ўключаны ў спіс экстрэмісцкіх на тэрыторыі Беларусі.

Пасля суда

Гусар 5 красавіка напісаў з гэтай нагоды рапарт на імя начальнікак міліцыі, які санкцыянаваў завядзенне адміністрацыйнай справы.

Спачатку ў рамках гэтай справы быў выкліканы ў міліцыю і дапытаны аўтар гэтых радкоў як галоўны рэдактар “Газеты Слонімскай”. Калі ж з-за мяжы ў Беларусь вярнуўся ўладальнік сайта і дырэктар прадпрыемства Яўген Валадашчук, адміністрацыйныя справы былі заведзены на яго. На той момант праблемная публікацыя ўжо была выдалена з сайта, а ў газеце яна не публікавалася.

Адвакат у сваім выступленні прасіў суд спыніць справы ў дачыненні газеты і сайта з-за адсутнасці складу правапарушэння.

Аднак суддзя Аляксандр Ярмолік пастанавіў спыніць справу толькі супраць ПУП “Рэдакцыя газеты “Газета Слонімская”, паколькі ў газеце матэрыял не друкаваўся, а ўладальніка сайта gs.by Яўгена Валадашчука аштрафаваць на 90 базавых — 2 610 рублёў.

Наш канал в Telegram