Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
16 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
16 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Невядомая Мастоўшчына: Ельня — рачулка, якая была мяжой

1 июня 2021 17:12
Поделиться:

Рачулка Ельня на Мастоўшчыне

Калі ехаць з вёскі Правыя Масты да вёскі Мікелеўшчына, то праяжджаеш мост праз рэчку Ельня. Яе вытокі ў балотах цяперашняга Шчучынскага раёна. Далей па Мастоўшчыне яна цячэ ля вёсак Шэўчыкі, Забалаць, Баяры, хутар Ельня.

Падчас Другой сусветнай вайны па ёй у гэтай мясцоваці праходзіла мяжа між трэцім рэйхам і акупаванымі тэрыторыямі.

Левабярэжжа ракі лічылася акупаванай тэрыторыяй. Дзесьці ў раёне сучаснага моста праз рэчку стаяў прапускны пункт немцаў. Праход быў, як сведчыла маці, якая наведвала сваякоў у Правых Мастах, дазвольны. Пры ўсім тым неабходна было надалей з’явіцца найперш у камендатуру ў апошняй вёсцы і атрымаць пэўныя дакументы, інакш маглі ўзнікнуць сур’ёзныя праблемы.

Цяперашні хутар Ельня раней меў статус двух хутароў: Цагельня і Падцагельня. Назва такая пайшла ад таго, што доўгі час тут працавала невялікае прадпрыемства па вырабу цэглы. Гэтыя хутары знаходзіліся на самым беразе ракі, але іх жыхары не маглі з перасцярогі непрыемнасцей абмінуць прапускны пункт.

У чым былі адрозненні побыту для насельнікаў тэрыторый, якімі валодаў рэйх і акупацыйнымі?

Не магу сведчыць не пацверджаныя акалічнасці, але скажу, што ведаю дакладна. А дакладна, калі на акупаванай зоне (пра тое яскрава распавядаў бацька і іншыя дашкаўскія людзі) за дзень працы на лесапавале ім нічога не плацілі, то правамастоўцы, якія знаходзіліся на тэрыторыі рэйха, за падобную працу ў дзень мелі дзве акупацыйныя маркі.

Наш канал в Telegram