Наверх
Слоним
переменная облачность
27 °C
Зельва
переменная облачность
27 °C
Волковыск
небольшой дождь
24 °C
Мосты
небольшой дождь
25 °C
Дятлово
небольшой дождь
25 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
26 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Гэты дзень у гісторыі: пад Мілавідамі адбылася бітва паміж царскімі войскамі і беларускімі паўстанцамі

3 июня 2021 11:03
Поделиться:

Камень у гонар паўстанцаў пад Мілавідамі

3 чэрвеня 1863 года пад Мілавідамі, якія тады ўваходзілі ў Слонімскі павет, адбылася бітва паміж беларускімі паўстанцамі і расейскімі войскамі.

Помнікі ў Мілавідах

Царскія ўлады кінулі на паўстанцаў войскі са Слоніма і Нясвіжа. Першай падышла калона са Слоніма з 3 рот, з 4 гарматамі і коннай групай на чале з падпалкоўнікам Булгарыным.

3 чэрвеня расейскія войскі з розных бакоў атакавалі лагер паўстанцаў. Бой працягваўся некалькі гадзін, паўстанцы вытрымалі ўсе атакі. Калі стала цямнець, царскія войскі адступілі на зыходныя пазыцыі, страціўшы 50 чалавек забітымі і параненымі. Паўстанцы панеслі страты ў 18 чалавек.

На дапамогу расейцам спяшалася з Нясвіжу 2 роты, і назаўтра атакі аднавіліся. Аднак паўстанцы да гэтага часу пакінулі лягер і адышлі.

Поле бою засталося за паўстанцамі, і яны сталі на гэтым полі пераможцамі.

Забітыя паўстанцы і царскія вайскоўцы па загаду Булгарына былі пахаваны на розных баках дарогі.

Наш канал в Telegram