Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Дзівосы адной перапіскі

5 июня 2021 11:08
Поделиться:

Чырвоны сцяг на флагштоку ў Лунна

У аграгарадку Лунна ў сярэдзіне красавіка на флагштоку перад сельсаветам быў падняты чырвоны сцяг — афіцыйна не зарэгістраваная сімволіка.

Аб тым аўтар гэтых радкоў напісаў заяву ў пракуратуру.

В. а. пракурора Мастоўскага раёна С. Чаркоўскі пераадрасаваў аб правапарушэнні заяву ў РАУС і абавязаў апошніх паведаміць заяўляльніку аб выніках праверкі.

Пасля гэтага быў тэлефонны званок ад лунненскага ўчастковага маёра Вароны, які запрашаў заяўляльніка з’явіцца ў міліцыю і даць тлумачэнні з нагоды падачы заявы. Паколькі факт відавочны, то апошні палічыў такія тлумачэнні лішнімі.

Надалей заяўляльнік ніякіх адказаў на працягу месяца з РАУС не меў і з гэтай нагоды звярнуўся ў абласное УУС па тлумачэнні. Пасля чаго на яго адрас прыйшоў ліст з мастоўскай міліцыі за подпісам начальніка. У ім было сказана, што пасля праверкі вынесена пастанова аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, паколькі адсутнічае склад правапарушэння.

Далей паведамляецца, што на адрас заяўляльніка накіраваны адказ ад 29 красавіка. І паколькі ён на працягу месяца не абскарджаны, то рашэнне ўступіла ў законную сілу.

У гэтым усім існуе адна незразумеласць. Усе ліставанні з міліцыяй паштарка карэспандэнту “ГС” прыносіць дамоў і перадае пад подпіс. З гэтым “адказам”, падобна, адбылося нешта дзіўнае.

І яшчэ адзін дзіўны факт: ліст з УУС Гродзенскага аблвыканкама ішоў з Гродна да Мастоў па паштовым штэмпелі тры дні.

Надалей заяўляльнік мае на мэце супольна з вышэйстаячымі міліцэйскімі органамі даследаваць гэты факт.

Наш канал в Telegram