Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Лявон Карповіч вярнуў гісторыка-культурную каштоўнасць. Фотафакт

5 июня 2021 10:45
Поделиться:

Лявон Карповіч са сваімі рэчамі з міліцыі. Герб "Пагоня" — у чорным цалафане

Грамадскі актывіст з Лунна Мастоўскага раёна Лявон Карповіч, які быў затрыманы 25 сакавіка за вывешаную на доме бел-чырвона-белую выяву і асуджаны мастоўскім судом за правядзенне адзіночнага пікету ў дваццаць базавых адзінак, пасля сплаты штрафу атрымаў канфіскаваную ў яго маёмасць: сістэмны блок кампутара, прынтар, сотавы тэлефон і іншыя рэчы, якія не мелі дачыння да прад’яўленага яму абвінавачвання.

Самае большае, што ў гэтым акце вяртання рэчыў узрадавала гаспадара — вяртанне яму герба “Пагоня”.

Гэтую выяву, вырабленую з гіпсу ды вагою болей за дзесяць кілаграмаў, ён забраў з сельсавета, калі там у свой час мянялася сімволіка, і змясціў у сваім пакоі.

Падчас суда Лявон Эдвардавіч даводзіў, што гэтая выява ў 2005 годзе Саветам міністраў занесена ў ранг гісторыка-культурнай каштоўнасці і не мела сэнсу канфіскоўваць герб.

Суддзя Сініла гэты аргумент пакінуў па-за ўвагаю, а міліцыянт, які праводзіў вобшук, выказаўся так, што я гэтага, маўляў, не ведаю і ведаць не хачу.

Наш канал в Telegram