Наверх
Слоним
ясно
25 °C
Зельва
ясно
25 °C
Волковыск
ясно
25 °C
Мосты
ясно
25 °C
Дятлово
ясно
25 °C
Барановичи
ясно
25 °C
EUR 3.0068
USD 2.532
RUB(100) 3.4612
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мастаўляніна асудзілі за знявагу прэзідэнта і збыткаванне з дзяржаўных сімвалаў

9 июня 2021 10:17
Поделиться:

У чаканні выраку ў мастоўскім судзе

4 чэрвеня ў судзе Мастоўскага раёна адбыўся разгляд справы ў адносінах мастаўляніна Сяргея Бурака, якога вінавацілі ў знявазе прэзідэнта РБ (арт. 368 КК) і збыткаванні з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370).

Справу вёў суддзя Мастоўскага раёна Віталь Сініла. Бок дзяржабвінавачвання падтрымліваў пракурор раёна Міхаіл Разуваеў.

Згодна з абвінавачваннем, Сяргей Бурак з 10 верасня па 8 снежня змяшчаў у Telegram-канале «Мосты для жизни чат» пад псеўданімам “Сяргей” створаныя другімі карыстальнікамі паведамленні з выяваю Аляксандра Лукашэнкі і тэкстамі, у якіх (як пракурор палічыў) ёсць знявага кіраўніка дзяржавы.

Сяргей віны не прызнаў.

Канчатковы вырак быў зачытаны ў панядзелак, 7 чэрвеня. Па адным з артыкулаў КК Бураку прысудзілі год зняволення, па другім — два.

Агулам Сягей Бурак можа адбыць за кратамі два гады. Вырак можа быць абскарджаны ў вызначаны законам тэрмін.

Падобна, гэта 25-я судовая справа ў рэспубліцы за знявагу прэзідэнта.

Наш канал в Telegram