Наверх
Слоним
ясно
27 °C
Зельва
ясно
27 °C
Волковыск
ясно
26 °C
Мосты
ясно
26 °C
Дятлово
ясно
26 °C
Барановичи
ясно
26 °C
EUR 3.0068
USD 2.532
RUB(100) 3.4612
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Былому фельчару з Ліды прысудзілі тры гады пазбаўлення волі

10 июня 2021 17:51
Поделиться:

Алег Краўцоў на сустрэчы з Ціханоўскім 22 красавіка 2020 года

У судзе Лідскага раёна 9 чэрвеня абвясцілі прысуд былому фельчару хуткай дапамогі і прадаўцу ў "5 элеменце" Алегу Краўцову, якога абвінавацілі ў актыўных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) і наўмысным прывядзенні ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння (ч. 1 арт. 309 КК), паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр “Вясна”.  

Па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса суддзя Максім Філатаў прызначыў Краўцову 3 гады пазбаўлення волі.

Алега Краўцова затрымалі яшчэ 4 лістапада на месцы тагачаснай працы ў «5 элеменце», нібыта за тое, абкручваў дротам рэйкі на чыгунцы, каб заблакаваць рух цягнікоў.

Раней яго затрымлівалі 8 траўня 2020 года ў будынку суда, куды ён прыйшоў падтрымаць свайго калегу Паўла Палейчыка. Тым разам абодвух медыкаў асудзілі да адміністрацыйнага арышту на 7 сутак за ўдзел у сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім, якую палічылі несанкцыяваным мерапрыемствам.

Тады салідарныя беларусы за некалькі дзён сабралі для фельчараў з Ліды 20 тысяч рублёў дапамогі, нагадвае рэсурс праваабаронцаў.

Фота «Наша Ніва»

Наш канал в Telegram