Наверх
Слоним
ясно
25 °C
Зельва
ясно
25 °C
Волковыск
ясно
25 °C
Мосты
ясно
25 °C
Дятлово
ясно
25 °C
Барановичи
ясно
25 °C
EUR 3.0068
USD 2.532
RUB(100) 3.4612
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мастоўская мінуўшчына: таямнічая трагедыя на Нёмане

10 июня 2021 11:30
Поделиться:

Нёман Ілюстрацыйнае фота

На гарадскіх могілках, што ля вёскі Малыя Сцяпанішкі, на многіх старых помніках пазначана адна і тая ж дата смерці: 10 чэрвеня 1945 года.

Што ж адбылося ў той сонечны летні дзень?.. Гэта была, бадай, самая страшная трагедыя за ўвесь час існавання горада з такімі чалавечымі ахвярамі.

Некаторыя старажылы сцвярджалі, што ў той дзень Нёман забраў болей за сотню чалавечых жыццяў. На вялікі жаль, аб гэтым нідзе не ўпаміналася, нават не паведамляла раёнка, што пачала выходзіць на пачатку таго года.

Гэта быў складаны час. Толькі-толькі скончылася спусташальная вайна. Марудна ішло аднаўленне мірнага жыцця. У нашы мясціны тады ў пошуках харчу, адзення прызджала шмат людзей з усходу. Яны імкнулі на тутэйшыя рынкі. У той час базар знаходзіўся ў вёсцы Зяльвяне. Зараз гэта левабярэжная частка горада.

Людзі з чыгуначнай станцыі пешшу дабіраліся да пасёлка Масты Фабрычныя, а адтуль ужо паромам пераплывалі на супрацьлеглы бераг. Мост быў разбураны падчас вайны.

Як сведчылі людзі, паром быў стары. Складаўся з двух лодак і насцілу. Лодкі былі не новыя, насціл гнілы і патрабаваў рамонту, але ніхто тым не займаўся, хоць за пераправу бралі грошы.

На той рэйс сабралася шмат людзей: як тутэйшых, так і прыезджых. Паромшчык (на жаль, прозвішча яго ўстанавіць не давялося, таксама невядомы яго далейшы лёс) напачатку прасіў людзей не перагружаць паром, потым пачаў крычаць: “Людзі, што вы робіце, патонеце”. Але яго ніхто не слухаў, нават пагражалі.

Урэшце паромшчык саступіў, і парод паплыў на супрацьлеглы левы бераг. Пасярэдзіне ракі паром нахіліўся ў адзін бок. Вядома, туды памкнулі людзі. Але іх было столькі, што нельга было павярнуцца, каб хоць нейкім чынам змяніць сітуацыю. Паром паступова пагружаўся ў ваду. Узнікла паніка. Людзі ў надзеі выратавання сталі хапацца адзін за аднаго. Гул чалавечых галасоў перарос у лямант, енк і віск. На дапамогу паехаў кацер. Рака стала нагадваць кішачы чалавечамі целамі басейн. У вадзе, як і на пароме, людзі сталі хапацца адзін за другога. Частка людзей уплаў накіравалася да берага. Аднак не ўсім пашанцавала даплыць: за іх хапаліся тыя, хто не ўмеў плаваць.

Хутка на беразе сталі з’яўляцца трупы тапельцаў. Утварыўся доўгі рад, бо іх клалі адзін ля другога. Сярод іх хадзілі мясцовыя жыхары ды пазнавалі сваякоў і знаёмых.

Потым яшчэ шмат дзён воды Нёмана падымалі трупы тапельцаў.

Пасля таго, як людзі апынуліся ў вадзе, паром ўсплыў. Застаўся жыць і паромшчык.

Загінула шмат прыезджых. Іх таксама пахавалі тут. Дзе знаходзяцца іх магілы — невядома, як у большасці невядомы і іх імёны.

Гэты факт быў даследаваны Аляксеем Сідаравічам Сабасцянам, укладальнікам кнігі “Памяць. Мастоўскі раён”

Наш канал в Telegram