Наверх
Слоним
пасмурно
6 °C
Зельва
пасмурно
6 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
7 °C
Дятлово
пасмурно
7 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 2.4999
USD 3.9357
RUB(100) 2.8552
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Версіфікацыя існасці

10 июня 2021 10:58
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

З кнігі "І доўжыцца ноч..."

Я проста здаю ў архіў
Яшчэ адзін дзень,
Я проста здаю ў архіў
Яшчэ адну ноч,
Я проста жыву
Паміж явай і сном,
Уцякаю ад явы ў сон
І хаваюся ў яве ад сноў.
Рэчаіснасць спрабуе дагнаць,
Існуе амаль побач са мной,
І тады мне хочацца спаць,
І тады мне хочацца сноў.
Ды будзённасць лезе у сны,
Перамешвае яву і сон,
Наводзіць між імі масты,
Дзе я — пасярод мастоў,
Дзе я забываю сябе,
Жыву не сваё жыццё,
Пакуль у натоўпе чужым,
Над безданню, на мяжы,
Ахутае сонны дым, —
І я застаюся жывы:
Здаю у архіў свой дзень,
Здаю у архіў сваю ноч,
У снах праганяю лень
І ад явы крочу наўзбоч.

Наш канал в Telegram