Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Адным даверам людзей не вылечыш

11 июня 2021 10:51
Поделиться:

Савет па дэмаграфіі ў Мастах

Адбылося паседжанне мастоўскага раённага савета па дэмаграфічнай бяспецы. На ім галоўны ўрач ЦРБ Аляксандр Козіч агалосіў дадзеныя аблмедстата. Яны не суцяшальныя.

За пяць месяцаў у раёне нарадзілася 75 дзяцей (за аналагічны перыяд мінулага года 117 дзяцей). На сяле – 17.

Самая высокая нараджаемасць на Гудзевіцкім урачэбным участку. Козіч заміж канкрэтнай лічбы народжаных там дзетак прывёў незразумелую простаму чалавеку лічбу: 11,5 на тысячу насельніцтва.

Нараджалінасць не зарэгістравана па Дубненскаму, Курылавіцкаму і Пескаўскаму ўрачэбных участках.

За дадзены перыяд у раёне памерла 317 чалавек. Сама найбольш ад хваробы сістэмы кровазвароту – 209 чалавек.

Тут жа Аляксандр Аляксандравіч зазначыў, што назіраецца змяншэнне звароту насельніцтва ў медустановы. У сувязі з пандэміяй назіраецца рост агульнай смяротнасці ад хваробаў арганаў дыхання.

Радыкальныя прапановы па выпраўленню сітуацыі прагучалі ў выступе намесніка старшыні райвыканкама, старшыні савета па дэмаграфіі Марыны Давыдзік:

—… Неабходна працаваць над павышэннем даверу мастаўлян да дактароў Мастоўскай ЦРБ.

Надалей Давыдзік закранула пытанне барацьбы з каранавірусам:

— Працягнуць тлумачальную працу сярод насельніцтва па вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі. На дадзены момант гэта першачарговая мера, якая зможа спыніць пандэмію і абараніць людзей ад хваробы, засцярагчы ад яе цяжкіх наступстваў.

Давыдзік – чыноўнік публічны, мае вялікія стасункі з людзьмі і таму ёй, як нікому, першай трэба выконваць прадпісаныя медыцынай нормы перасцярогі. Яна тое ігнаруе і прынцыпова не карыстаецца засцярагальнай маскай.

Фота «Зара над Нёманам»

Наш канал в Telegram