
Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 12 чэрвеня паступіла паведамленне пра пажар у нежылым доме на вуліцы Косаўскі тракт у Слоніме, паведамляе МНС.
У выніку пажару ў агні загінуў невядомы мужчына, які самавольна пранік у памяшканне. Яго асоба ўстанаўліваецца.
Агнём таксама пашкоджаны сцены і перакрыцці ў доме.
Прычына пажару выяўляецца.