Наверх
Слоним
пасмурно
-5 °C
Зельва
пасмурно
-5 °C
Волковыск
пасмурно
-2 °C
Мосты
пасмурно
-3 °C
Дятлово
пасмурно
-3 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 2.4919
USD 2.4151
RUB(100) 3.9946
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 483,17 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Ігар Банцэр паедзе на “хімію” ў Віцебск

14 июня 2021 15:26
Поделиться:

Ігар Банцэр

Гарадзенскага музыку Ігара Банцэра адбываць пакаранне "хіміяй" накіроўваюць у Віцебск. Там размешчана так званая папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №9, паведамляе “Гарадзенская вясна”.

19 сакавіка прысудам суддзі суда Ленінскага раёна Наталлі Козел Ігара Банцэра асудзілі на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Паколькі ён адсядзеў у зняволенні 5 месяцаў, а кожны з гэтых дзён залічваецца за два, то 10 месяцаў касуюцца. Такім чынам яму застаецца адбываць «хімію» яшчэ 8 месяцаў.

Ігар Банцэр 20 траўня 2021 года ў Гарадзенскім абласным судзе спрабаваў абскардзіць свой прысуд па крымінальнай справе. Але яго апеляцыйную скаргу прадказальна не задаволілі.

Лідара гурта Mister X Ігара Банцара судзілі за вулічны перформанс, які ён здзейсніў у ноч з 4 на 5 верасня, танцуючы ў ружовых шортах перад міліцэйскай машынай, а потым скінуўшы шорты і застаўшыся ў стрынгах.

Пазней яму інкрымінавалі артыкул 339 Крымінальнага кодэксу.

Прыехаць ва ўстанову адкрытага тыпу ён мусіць да 17 чэрвеня, адзначае рэсурс праваабаронцаў.

Наш канал в Telegram