Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
9 °C
Дятлово
пасмурно
9 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 6.6164
USD 3.2033
RUB(100) 7.8439
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Мінуласць

14 июня 2021 12:37
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

З кнігі "Вяртанне восені. Сцятыя вобразы"

Імгненні, гадзіны, гады
Сціраюць падзеі і твары.
І нам не вярнуцца туды,
Дзе ўчора грымелі фанфары,
Дзе рэчкай лілося віно
І клятвы гучалі ў каханні —
Мінула, сплыло, адышло,
Сталася фактам пазнання
Хісткасці тых пуцявін,
Што звязваюць нас у прасторы,
Дзе час валадарыць адзін
Халодны і ў шчасці, і ў горы.
Толькі ўспамін пачуцця,
Якое даўно адбалела,
Мінуласцю стала жыцця —
Адзінае, што ацалела
У памяці з даўніх часоў,
З другое эпохі, з юнацтва.
І колькі б шляхоў не прайшоў,
А іншаму ўжо не застацца.

Наш канал в Telegram