
Пасля пажару
Ноччу 13 чэрвеня ў вёсцы Хвайняны Гродзенскага раёна гарэў жылы дом, які выкарыстоўваецца як дача, паведамляе МНС.
Падчас пажару ў агні загінула 73-гадовая гаспадыня. Таксама знішчана маёмасць і перакрыцці ў доме.
Як стала вядома пазней, уласную хату абліў алкаголем і падпаліў п’яны 45-гадовы сын гаспадыні.
Узбуджана крымінальная справа. Мужчыну пагражае да 7 гадоў зняволення.