Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
19 °C
Мосты
пасмурно
20 °C
Дятлово
пасмурно
20 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слоніме выйшла паштоўка, прысвечаная Міхалу Валовічу

16 июня 2021 11:24
Поделиться:

Паштоўка, прысвечаная Міхалу Валовічу

У Слоніме выйшла з друку паштоўка, прысвечаная Міхалу Валовічу (1806-1833) – філарэту, філамату, удзельніку паўстання 1830-1831 гадоў, ваеннай экспедыцыі Юзафа Заліўскага і кіраўніка паўстання на Слонімшчыне ў 1833 годзе. Паштоўку падрыхтаваў і выдаў пісьменнік, краязнавец і гісторык Сяргей Чыгрын, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Паштоўка

Міхал Валовіч нарадзіўся ў маёнтку Парэчча на Слонімшчыне ў сям’і слонімскага падкаморнага са старадаўняга беларускага шляхецкага роду Валовічаў. Скончыў Віленскі ўніверсітэт, быў блізкі да тайных таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Міхал Валовіч прымаў удзел у паўстанні 1830-1831 гадоў.

Пасля разгрому паўстання, эмігрыраваў у Францыю. Праз два гады зноў вярнуўся на Беларусь з мэтай узняць паўстанне супраць рускага царызму і абавясціць Беларусь дэмакратычнай рэспублікай.

У 1833 годзе ён арганізаваў на Слонімшчыне паўстанцкі атрад з некалькі дзясяткаў чалавек. Супраць яго Мураўёў-вешальнік кінуў 10 тысяч расейскіх салдат.

У траўні атрад Валовіча быў разбіты, а кіраўнік арыштаваны. Яго прывезлі ў Гародню і першы допыт вёў сам Мураўёў, які чакаў ад Валовіча сенсацыйных звестак пра свой атрад. Але гэтага не адбылося.

Змагар за нашу Бацькаўшчыну быў пакараны.

Паштоўка прымеркавана да 215-годдзя з дня нараджэння Міхала Валовіча.

Наш канал в Telegram