
Ілюстрацыйнае фота
З кнігі "Вяртанне восені. Сцятыя вобразы"
Немагчымасць кахання,
Як лічбы чужыя
На нечых рахунках.
Імя тваё стрэлам
Гучыць летняй ноччу,
Але клічуць дамоў не цябе.
Не спіцца.
І нервы на твары казычуць
Скуру, што час
Хутка з твару сатрэ.
Немагчымасць жыцця
У прасторы і часе
На гэтых прасторах
Часоў небыцця.
Дык што ж так у скрусе,
Ў знямозе,
Спакусна,
Як сэнс найвышэйшы, —
Жанчыны імя?..
Немагчымасць кахання.