Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
21 °C
Зельва
облачно с прояснениями
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
21 °C
Мосты
облачно с прояснениями
21 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
21 °C
Барановичи
переменная облачность
20 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Гэты дзень у гісторыі: у Парэччы нарадзіўся Міхал Валовіч

18 июня 2021 11:29
Поделиться:

Міхал Валовіч

18 чэрвеня 1806 года ў маёнтку Парэчча нарадзіўся будучы ўдзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, кіраўнік сялянскага паўстання на Слонімшчыне ў 1833 годзе Міхал Валовіч (1806-1833).

Міхал Валовіч быў са шляхецкага роду, сын Казімера Валовіча, слонімскага падкаморыя. У 1822—1825 гадах навучаўся ў Віленскім унівэрсітэце, быў блізкім да таемных таварыстваў філаматаў і філарэтаў, сябраваў з І. Дамейкам, М. Ходзькам і іншымі студэнтамі.

Удзельнічаў у нацыянальна-вызвольным паўстанні ў складзе атрада генерала А. Гелгуда. У сувязі з паражэннем паўстанцаў мусіў эмігрыраваць у Францыю, дзе зблізіўся з дэмакратычнымі арганізацыямі, рухам карбанарыяў.

Прытрымліваўся радыкальных поглядаў на шляхі сацыяльнай перабудовы грамадства.

Галоўнай прычынай нястач і прыгнечання сялянства лічыў буйное абшарніцкае землеўладанне, выступаў за ягоную ліквідацыю, скасаванне прыгону і бязвыплатную перадачу зямлі сялянам у калектыўную ўласнасць.

Выказваўся за абвяшчэнне Літвы дэмакратычнай рэспублікай, звязанай фэдэратыўнымі адносінамі з Польшчай.

Пад уплывам Юзафа Заліўскага Міхал Валовіч вырашыў прыняць удзел у ягонай ваеннай экспедыцыі на тэрыторыю колішняга Вялікага Княства Літоўскага, каб узняць там сялянскае паўстанне.

Меркавалася, што карбанарыі Заходняй Еўропы, перамогшы ў сябе, дапамогуць паўстанцам. З рашэння Заліўскага ўзначаліў Слонімска-Наваградскую акругу.

19 сакавіка 1833 года паўстанцы перайшлі мяжу Расейскай імперыі і пачалі дзейнічаць на Слонімшчыне і Гарадзеншчыне.

У атрад Міхала Валовіча прыйшлі сяляне Парэчча, Вострава, Бардашоў і іншых вёсак. Каб здабыць грошы, паўстанцы напалі на пошту. Меркавалася ўзяць штурмам турму ў Слоніме з тым, каб вызваленыя вязні далучыліся да паўстанцаў.

Дзеянні паўстанцаў устрывожылі ўлады. Гарадзенскі губернатар Мураўёў даў загад абкружыць атрад над Шчарай.

Архіўныя дакументы сведчаць, што пры затрыманні Міхал Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе.

Паўстанцы трапілі ў палон. Усяго па Гарадзеншчыне расейскія ўлады арыштавалі больш за 150 чалавек.
На допыце Міхал Валовіч не назваў нікога з паплечнікаў, а таксама засведчыў, што “хацеў выкарыстаць мяркуемае паўстанне, каб здзейсніць свой намер і вызваліць сялян”.

11 чэрвеня 1833 года ў Гародні распачаўся судовы працэс. Побач з Міхалам Валовічам на лаве падсудных сядзелі 10 сялян, кіраўніка атрада прысудзілі да пакарання смерцю праз чацвертаванне, аднак князь Далгарукаў змякчыў прысуд.

2 жніўня 1833 года Міхала Валовіча павесілі ў Гародні. Цела павешанага ўначы перавезлі ў закінуты вапнавы кар’ер і закапалі такім чынам, каб яно не магло быць адшуканае і не сталася б месцам таемных набажэнстваў.

Астатніх паўстанцаў саслалі ў Сібір — на катаржныя працы, у арыштанцкія роты, на пасяленне. У ссылку адправілі таксама паўстанцаў з Воранава на чале з М. Шыманскім.

Таксама існуе версія, што маці Міхала Валовіча выкупіла труп сына і прывезла ў вёску Парэчча на Слонімшчыну, дзе пахавала на мясцовых могілках. Там быў пастаўлены і вялікі белы помнік герою. Але калі на Слонімшчыне ўсталявалася ў 1939 годзе савецкая ўлада, помнік быў знішчаны.

Сёння спаўняецца 215 гадоў з дня нараджэння Міхала Валовіча. У Парэччы мясцовыя грамадскія актывісты ўсталявалі ў 2003 годзе на мясцовых могілках мемарыяльны знак Валовічу і яго 12 паплечнікам, якія пацярпелі ў змаганні за волю з рускім царызмам.

Мемарыяльны знак на могілках у Парэччы

Раней у чэрвені на мемарыяльнай магіле Міхала Валовіча і яго паплечнікаў штогод ладзіліся акцыі памяці з кветкамі, песнямі, сцягамі. Звычайна, за ўсім гэтым назірала міліцыя. Сёлета за падобныя дзеянні адразу хапаюць і вязуць у пастарунак.

Наш канал в Telegram