Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
пасмурно
19 °C
Мосты
пасмурно
21 °C
Дятлово
пасмурно
21 °C
Барановичи
небольшая облачность
19 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

“Слонік і гармонік” Сяргея Чыгрына

18 июня 2021 10:14
Поделиться:

Новая кніга Сяргея Чыгрына

Пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын займаецца літаратуразнаўствам, краязнаўствам, гісторыяй. Часам піша вершы. Чыгрын выдаў паэтычныя зборнікі “Шчырая Шчара”, “Горад без цябе”, “Лірыка”, “Камень Міндоўга”, “Едуць гетманы ў Слонім” і іншыя. Нядаўна ў паэта выйшла з друку кніжка вершаў “Слонік і гармонік”, якая адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзростаў.

“Кніжка вельмі прыгожа аформлена, а паэтычныя радкі аўтара не пакінуць раўнадушнымі не толькі дзяцей, але і дарослых. Вершы лёгка чытаюцца і запамінаюцца, яны напісаны шчыра, вобразна, з гумарам, з добрым веданнем дзіцячай псіхалогіі. Зацікавяць чытачоў вершы пра родную прыроду і розных звяроў: ваўкоў, лісаў, зайцаў, мядзведзяў, вавёрак, а таксама пра птушак і, вядома ж, пра слоніка:

Слонік з Афрыкі у Слонім
Завітаў купіць гармонік.
Ўсе здзіўляюцца, глядзяць:
Ці умее слон іграць?..
Заліваецца гармонік –
Гэта вальс іграе слонік!

Шмат жартаўлівых вершаў у зборніку, прысвечаных крату-пілоту, казярогу, індыку, буслам, саве і граку, жабкам і тапкам і многім іншым. Усе, хто прачытае кніжку, адразу ўсміхнецца і ў іх абавязкова з’явіцца добры настрой”, — піша Беларускае Радыё Рацыя пра новую кнігу нашага земляка.

Кніга “Слонік і гармонік” пабачыла свет у Гомелі ў выдавецтве ТДА “Барк”.

Як адзначыў Сяргей Чыгрын у размове з аўтарам гэтых радкоў, прапанова выдаць дзіцячую кнігу вершаў паступіла яму непасрэдна ад выдаўцоў з Гомеля. “Я атрымаў пэўную колькасць аўтарскіх экзэмпляраў, а ўвеь наклад будзе распаўсюджваць выдавецтва. Такая дамова з выдавецтвам. Магчыма, кніга патрапіць і ў нашы слонімскія кнігарні і бібліятэкі”, — сказаў Сяргей Чыгрын.

Напрыканцы варта дадаць, што ў зборнік “Слонік і гармонік” увайшлі выбраныя вершы для дзяцей, якія аўтар пісаў цягам усяго свайго творчага жыцця.

Фота «Радыё Рацыя»

Наш канал в Telegram