
Ушанавалі памяць Міхала Валовіча і яго паплечнікаў

Мемарыяльная магіла ў Парэччы
Кожны год у бліжэйшыя да гэтага дня выхадныя сюды накіроўваюцца людзі, якія прыносяць вянкі і кветкі.
Сёлета напярэдадні памятнай даты слонімцы аднавілі мемарыяльны знак, пакасілі траву каля помніка.
У дзень памяці актывісты прынеслі вянок з надпісам “Мужнаму Міхалу Валовічу ад землякоў”. Іван Бедка паклаў на магілу букет з белых і чырвоных руж.

Буслянка каля могілак у Парэччы
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі паўстанцаў. Віктар Марчык давёў, што сёння ў турмах знаходзіцца шмат зняволеных. Іх трэба падтрымліваць пісьмамі. Сам Віктар напісаў пісьмы Мікалаю Статкевічу і Яўгену Афнагелю. Ад апошняга ўжо атрымаў адказ.

Імёны паўстанцаў з атрада Валовіча
Вядомы літаратар са Слонімшчыны Сяргей Чыгрын заклікаў падпісвацца на выданне “Наша слова”, а таксама расказаў апошнія навіны з мясцовага жыцця.