Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
21 °C
Зельва
облачно с прояснениями
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
21 °C
Мосты
облачно с прояснениями
21 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
21 °C
Барановичи
переменная облачность
20 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Улады правяраюць БАЖ — запатрабавалі прадставіць тысячы дакументаў за 2 дні

21 июня 2021 17:20
Поделиться:

Офіс БАЖ

Міністэрства юстыцыі распачало маніторынг дзейнасці ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. У лісце, які прыйшоў на адрас арганізацыі ў панядзелак, ідзе размова пра прадастаўленне ва Упраўленне па пытаннях дзейнасці некамерцыйных арганізацый тысяч дакументаў за перыяд з 1 студзеня 2018 года і па сёння, канстатуе рэсурс арганізацыі.

Сярод таго, што прапануецца прадаставіць у Мінюст, — спісы сябраў журналісцкага аб’яднання, заявы на ўступленне ў БАЖ, пратаколы пасяджэнняў выбарных органаў, усе ўваходныя і выходныя лісты за гэты час, уся фінансавая дакументацыя і многае іншае.

Адметна, што запыт Міністэрства юстыцыі датаваны 9 чэрвеня, але быў атрыманы арганізацыяй толькі 21-га. І ўжо 21-га чэрвеня было прапанавана прадаставіць дакументы.

Цяпер прадстаўнік Мінюста паведаміў, што дакументы БАЖ ў ведамстве чакаюць да раніцы серады, 23 чэрвеня.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” падкрэслівае, што ўсе 25 гадоў арганізацыя строга прытрымлівалася заканадаўства ў сваёй штодзённай працы і справаводстве.

Разам з тым, прадаставіць вялізны пералік запытаных дакументаў цягам двух дзён проста неарэальна. Хоць бы таму, што частка дакументаў дагэтуль знаходзіцца ў Следчым камітэце, бо іх забралі пасля ператрусу ў офісе арганізацыі 16 лютага.

У сувязі з гэтым ГА “БАЖ” адразу накіравала скаргу на імя міністра юстыцыі з просьбай прадаставіць аб’яднанню разумныя тэрміны для прадастаўлення дакументаў.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах больш за 1300 журналістаў, рэдактараў, фатографаў, выдаўцоў і іншых асобаў, з’яўляецца прызнаным на міжнароднай арэне аб’яданнем, сябрам Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

ГА “БАЖ” многія гады дапамагае калегам абараняць свае прафесійныя правы, вядзе маніторынг сітуацыі ў галіне медыя і далей маем намер працаваць выключна ў прававым поле.

Наш канал в Telegram