Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
пасмурно
19 °C
Мосты
пасмурно
21 °C
Дятлово
пасмурно
21 °C
Барановичи
небольшая облачность
19 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

15 гадоў калоніі для палітзняволенага Віктара Бабарыкі запрасіў пракурор (абноўлена)

22 июня 2021 13:36
Поделиться:

Віктар Бабарыка

На выязным пасяджэнні Вярхоўнага суда ў судзе Маскоўскага раёна 22 чэрвеня пракурор Сяргей Гіргель запрасіў 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму для палітзняволенага экс-банкіра Віктара Бабарыкі. Таксама пракурор прапанаваў пакараць яго штрафам у памеры 145 тысяч рублёй (пяць тысяч базавых велічыняў), паведамляе "Вясна".

Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (частка 3 артыкула 430 КК) і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (частка 2 артыкулы 235 КК), піша телеграм-канал Людмілы Гладкай.

Віктар Бабарыка не прызнае віны ні па адным эпізодзе, які яму інкрымінуецца.

Судовае следства доўжылася пяць месяцаў. Суд над топ-мэнэджарамі «Белгазпрамбанка» пачаўся 17 лютага.

Аляксей Задойка (былы першы намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка), Кірыл Бадзей (в. а. старшыні праўлення Белгазпрамбанка пасля сыходу Бабарыка), Сяргей Шабан (намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка), Дзмітрый Кузьміч (намеснік старшыні праўлення банка), Аляксандр Ільясюк (намеснік старшыні праўлення банка), Сяргей Дабралёт (былы намеснік старшыні праўлення банка) абвінавачваюцца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.

Віктар Кабяк (заснавальнік кампаніі «Активлизинг») абвінавачваецца ў дачы хабару паўторна альбо ў буйным памеры.

З Бадзеем, Дабралетам, Кузьмічом, Ільясюком, Шабанам, Кабяком заключаны дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве.

Сяргея Шабана і Дзмітрыя Кузьміча дзяржабвінавачанне папрасіла пакараць 6,5 гадамі пазбаўлення волі. Аляксандра Ільясюка, Сяргея Дабралета і Кірыла Бадзея пракурор папрасіў пакараць 5,5 гадамі пазбаўлення волі. Намесніку Бабарыка Аляксею Задойко пракурор папрасіў 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Для саўладальніка і кіраўніка кампаніі «Активлизинг» Віктара Кабяка пракурор запрасіў 3 гады пазбаўлення волі, паведамляе «Медыязона».

Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР «праводзіліся вучэнні». У гэты ж дзень Віктар Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ, дзе знаходзіцца да гэтага дня.

Віктар Бабарыка не прызнае віны ў злачынствах, у якіх яго вінавацяць. Усе астатнія сем абвінавачаных віну прызналі.

Фота «Наша Ніва»

Наш канал в Telegram