
На месцы ДТЗ
Днём 25 чэрвеня ў Ашмянскім раёне каля вёскі Войневічы раварыст патрапіў пад колы МАЗа і загінуў, паведамляе абласная ДАІ.
Папярэдне ўстанавілі, што 29-гадовы вадзіцель МАЗа здзейсніў наезд на раварыста, які рухаўся з ім у адным кірунку па аўтадарозе Багданішкі – Маствілішкі – Чаркасы.
У нейкі момант 47-гадовы раварыст пачаў выязджаць на паласу руху грузавіка, вадзіцель якога, каб пазбегнуць сутыкнення, пачаў заварочваць улева, аднак наезд усё ж здарыўся.
Ад атрыманых траўмаў раварыст памёр на месцы ДТЗ.
Фота ДАІ