
На месцы аварыі
Здарылася гэта каля 21 гадзіны 8 ліпеня ў самым цэнтры Ліды, паведамляе абласная ДАІ.
На скрыжаванні праспекта Перамогі і Ленінскай вуліцы каля гандлёвага дома сутыкнуліся “Аудзі А6” і “Фальксваген Каравэлла”.
22-гадовая кіроўца “Аўдзі” рухалася ў бок вуліцы Кірава і выехала на скрыжаванне на чырвоны знак светлафора, у выніку чаго сутыкнулася з “Фальксвагенам”, які рухаўся справа налева па ходу яе руху.
Пасля ўдару “Фальксваген” перакуліўся. З пярэдняга пасажырскага сядзення машыны вылецеў на дарогу 34-гадовы пасажыр, якога прыціснула перакуленым мікрааўтобусам.
Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.
Вядзецца следства.
Фота ДАІ