Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
21 °C
Зельва
облачно с прояснениями
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
21 °C
Мосты
облачно с прояснениями
21 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
21 °C
Барановичи
переменная облачность
20 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слоніме пакажуць “Мудрамер”

17 июля 2021 10:36
Поделиться:

Афіша спектакля

У суботу і нядзелю, 24 і 25 ліпеня, у Слонімскім драмтэатры адбудзецца прэм’ера новага спектакля для дарослых “Мудрамер”, паведамляе сайт тэатра.

“Сатырычная камедыя беларускага драматурга Мікалая Матукоўскага “Мудрамéр” расказвае пра таленавітага вынаходніка Мікалая Мурашку, які вынайшоў прыбор для вымярэння ступéні чалавéчага інтэлéкту. Спрадвéчна прыбор носіць назву “дурамéр”. Аднак міністар узгаднéнняў Вяршыла лічыць, што яно не зусім прыдатнае, і нават крыўднае. Хто ж стане мéраць сваю дурасць?! Прыбор атрымлівае новую назову – “мудрамéр”. І новае заданне – мéраць ступéнь мудрасці кожнага чалавéка.

Праз паказ рознапланавых герояў узнікае сатырычнае бачанне такіх праблéм у грамадстве як бюракратыя, лянота, беспрынцыповасць, падхалімства, абыякавасць і хапужніцтва. Магчыма “мудрамéр” дапаможа людзям стаць лепш?…” — чытаем у анатацыі да прэм’еры спектакля.

Спектакль ідзе на беларускай мове. Кошт квітка 7 рублёў. Пачатак у 17.00.

Наш канал в Telegram