Наверх
Слоним
переменная облачность
27 °C
Зельва
переменная облачность
27 °C
Волковыск
пасмурно
29 °C
Мосты
пасмурно
29 °C
Дятлово
пасмурно
29 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
27 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Не раз’ехаліся на праспекце

20 июля 2021 12:21
Поделиться:

Пасля ДТЗ

Днём 19 ліпеня ў Гродне на праспекце Лебедзева адбылося ДТЗ з удзелам раварыста і легкавіка “Нісан”, паведамляе ДАІ.

«Нісан» пасля сутыкнення з роварам

43-гадовы раварыст рухаўся па тратуары на праспекце з горкі з боку вуліцы Славінскага ў той час, калі ад будаўнічага магазіна на праспект Лебедзева выязджаў 53-гадовы кіроўца на “Нісане”.

Ровар

Па нейкай прычыне раварыст і кіроўца легкавіка не ўбачылі адзін аднаго на дарозе. Раварыст стукнуўся ў пярэдняе правае кола машыны, у выніку чаго зрабіў вымушанае сальта праз капот.

Пасля ДТЗ раварысту спатрэбілася медыцынская дапамога, але сур’ёзных траўмаў ён не атрымаў.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, якая павінна вызначыць ступень віны кожнага ўдзельніка аварыі, адзначае рэсурс абласной ДАІ.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram