Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
пасмурно
19 °C
Мосты
пасмурно
21 °C
Дятлово
пасмурно
21 °C
Барановичи
небольшая облачность
19 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Слонімцаў выклікалі ў міліцыю, каб узяць адбіткі пальцаў, мазок на ДНК і сфатаграфаваць

20 июля 2021 10:50
Поделиться:

Слонімская міліцыя

Позвы з’явіцца ў міліцыю ў панядзелак, 19 ліпеня, атрымалі многія жыхары Слоніма, якія раней прыцягваліся да адказнасці па артыкуле 23.34 КоАП РБ.

Позва Алесю Масюку

— Мне позву з’явіцца ў міліцыю прынёс дамоў маёр міліцыі Мацкевіч, старшы ўпаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку. Там не ўказана ў якасці каго і па якой справе выклікаюць. Мацкевіч сказаў, што для прафілактычнай гутаркі. Потым такія ж позвы атрымалі іншыя слонімцы. Усе яны прайшлі суды па артыкуле 23.34 КоАП — удзел у несанкцыяваным масавым мерапрыемстве. Я 19-га ў міліцыю не хадзіў, а напісаў заяву ў пракуратуру, каб мне прыслалі нармальную позву, у якой будзе патлумачана, для чаго мяне выклікаюць, — расказаў Алесь Масюк.

Позва Віктару Марчыку

Як выявілася, слонімцаў выклікалі ў міліцыю, каб узяць адбіткі пальцаў, зрабіць мазок на аналіз ДНК і сфатаграфаваць.

—Я, Міхаіл Сошка і яшчэ некалькі чалавек пры мне адмовіліся рабіць мазок і фатаграфавацца. Адбіткі пальцаў у мяне (як і ў многіх з нас) узялі раней. Некаторыя з прысутных пагадзіліся і на мазок, і на фатаграфаванне. На нашы пытанні, для чаго гэта ўсё робіцца, міліцыянеры адказвалі, што робіцца гэта ўсё для нашай жа бяспекі. А калі пыталіся, чаму выклікалі толькі тых, каго раней судзілі за ўдзел у несанкцыяваных масавых мерапрыемствах, то адказу не было, — распавёў пра свой візіт у міліцыю вядомы ў Слоніме грамадскі актывіст Віктар Марчык.

Наш канал в Telegram