Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
21 °C
Зельва
облачно с прояснениями
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
21 °C
Мосты
облачно с прояснениями
21 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
21 °C
Барановичи
переменная облачность
20 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Слонімцу прысудзілі 1 год і 1 месяц хатняй “хіміі” за малюнкі на прыпынках і дамах

20 июля 2021 13:54
Поделиться:

Слонімскі суд

У судзе Слонімскага раёна 19 ліпеня прагучаў прысуд па крымінальнай справе індывідуальнага прадпрымальніка са Слоніма Віталя Маркевіча, якога абвінавацілі ў грубым парушэнні грамадскага парадку (хуліганстве) і псаванні маёмасці — мужчына рабіў малюнкі палітычнага зместу на прыпынках грамадскага транспарту і на сценах дамоў у Слоніме і Слонімскім раёне.

Яшчэ да пачатку судовага працэсу Следчы камітэт на сваім рэсурсе апублікаваў відэа, на якім слонімец кажа, што прызнае віну і шкадуе пра зробленае.

У судзе Віталь Маркевіч (бацька чатырох непаўнагадовых дзяцей) таксама цалкам прызнаў віну.

Па двух артыкулах крымінальнага кодэксу суд пакараў слонімца 1 годам і 1 месяцам абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — так званая хатняя “хімія”.

Наш канал в Telegram