Наверх
Слоним
пасмурно
19 °C
Зельва
пасмурно
19 °C
Волковыск
пасмурно
19 °C
Мосты
пасмурно
20 °C
Дятлово
пасмурно
20 °C
Барановичи
небольшая облачность
19 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Памерла Эльжбэта Радзівіл. Апошняя, для каго Нясвіжскі палац быў домам

21 июля 2021 10:44
Поделиться:

Малая Альжбэта з бацькам у Нясвіжы

20 ліпеня памерла Эльжбэта Радзівіл (у замужжы Тамашэўска). Пра тое паведаміў яе сваяк Мацей Радзівіл. Эльжбэце было за 100 гадоў, паведамляе Наша Ніва.

Альжбэта Радзівіл у Ружанах каля палаца Сапегаў

Эльжбэта — дачка перадапошняга гаспадара Нясвіжскага замка Альбрэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дзікан. Яна з’явілася на свет ў Лондане ў 1917 годзе: туды бацька адправіў нараджаць яе маці, бо здарылася рэвалюцыя.

Шлюб яе бацькоў быў нядоўгім. Таму Эльжбета жыла з маці ў Парыжы, а на вакацыях ездзіла да бацькі ў Нясвіж. Апошні раз перад вайной — у 1935 годзе, калі Альбрэхт памёр.

Наступны раз Эльжбэта змагла трапіць у родныя мясціны ў 1993-м, калі Беларусь вярнула сабе незалежнасць.
Але больш шырока ў СМІ асвятляўся яе візіт у 2009 годзе, калі князёўна наведала Беларусь разам з іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў. Тады Эльжбэце было 93 гады. Падчас яго Радзівілы завіталі ў Нацыянальны гістарычны архіў, Нацыянальную бібліятэку, Нацыянальны мастацкі музей, а таксама ў населеныя пункты, якімі калісьці валодалі: Нясвіж, Мір, Паланечку і Ішкалдзь.

«Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па-беларуску… Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён… Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939 м, я сёння размаўляла б па-беларуску. Бо мой бацька з нясвіжцамі размаўляў выключна па-беларуску», — казала яна падчас візіту.

У розныя часы жыла ў Швейцарыі, Партугалі, Англіі, шмат гадоў у Францыі. У апошнія гады — у Варшаве.

«У мяне адна прафесія — хатняя гаспадыня. Гэта ненармальна, калі жанчыны працуюць. Значыць, у сям’і не ўсё ў парадку. Жанчыны, асабліва з сям’і Радзівілаў, не павінны працаваць», — казала Эльжбэта ў адным з інтэрв’ю.

Яна з’яўлялася захавальніцай памяці рода Радзівілаў і шмат падказвала рэстаўратам, як выглядаў замак у часы яе дзяцінства.

Наш канал в Telegram