
Фіналісты
У Казлоўшчыне 17 ліпеня адбылося свята мястэчка. І ў чарговы раз там сустрэлiся аматары шахмат з Дзятлава i Слонiма.
Усяго бралi ўдзел у спаборніцтвах 10 аматараў шахмат.
З боку Слонiма гулялi Уладзімір Літвін, Сяргей Глыбокі, Анатоль Навіцкі, Уладзімір Захарчук і Дзмітрый Курашоў.

Табліца спаборніцтваў
У матчавай сустрэчы на пяцi дошках перамогу атрымалi шахматысты з Дзятлава з лiкам 3:2.
Пасля адбыўся турнiр, дзе першае месца заняў Уладзімір Зайцаў, другое Андрэй Лявончык, а трэцяе Уладзімір Літвін.
Фота з архіва Уладзіміра Літвіна