
Ілюстрацыйнае фота
Днём 30 ліпеня на Чырвонаармейскай вуліцы ў Лідзе загарэўся легкавы аўтамабіль, паведамляе МНС.
У выніку пажару быў пашкоджаны салон легкавіка.
Пад раніцу 31 ліпеня гарэла гаспадарчая пабудова на прыватным падворку ў вёсцы Дубляны Мастоўскага раёна. Агнём пашкоджана перакрыццё пабудовы.
Прычыны пажараў высвятляюцца.